Батальён "Данбас" забраў зброю ў міліцыі, рыхтуецца ісці на Данецк (фота)
Пакуль антытэрарыстычная аперацыя ўкраінскіх сілавікоў не дае значных вынікаў, ініцыятыву ўзяў у рукі адзін з батальёнаў тэрытарыяльнай абароны.
Ён мае назву "Данбас", камандуе ім вядомы грамадскі актывіст Сямён Сяменчанка. Як паведамляла Еўрарадыё, учора байцы гэтага фармавання ўзялі пад свой кантроль Вяліканавасёлкаўскі раён Данецкай вобласці. Яны ўзялі штурмам мясцовы РУУС, будынкі пракуратуры, райсавета. З міліцыянерамі байцы "Данбаса" правялі "прафілактычную работу" і прывялі іх да паўторнай прысягі на вернасць Украіне.
Яе інфармуе УНН, батальён "Данбас" дзейнічае сумесна са створаным "народным апалчэннем", якое ўзнікла ў адказ на бяздзейнасць мясцовых уладаў і праваахоўных органаў. Байцы Сяменчанкі ўчора раздалі зброю, забраную ў РУУС, апалчэнцам. Якраз з'явілася інфармацыя пра выезд з Данецка ў бок Вяліканавасёлкаўскага раёна 30 аўтобусаў і аўтамабіляў з прарасійскімі баевікамі батальёна "Усход". І "Данбас" рыхтуецца іх сустрэць. Інфармацыі пра баявыя сутыкненні пакуль няма.
"Калі перамога будзе на нашым баку — пасля гэтага ідзем на Данецк", — напісаў у Facebook Сямён Сяменчанка.
Фота з сацыяльных сетак