Баевікі абстралялі вайскоўцаў з 8 мінамётаў, паранены 31 чалавек
У ноч на 17 чэрвеня баевікі абстралялі лагер украінскіх памежнікаў і вайскоўцаў.
Як інфармуе УНІАН, лагер знаходзіўся ў раёне населенага пункта Аляксееўскае. Ён быў абстраляны масіраваным агнём з васьмі мінамётаў.
Агонь вёўся прыцэльна і карэктаваўся спецыяльна навучанымі баевікамі. У цэнтры абстрэлу апынуліся найважнейшыя аб'екты лагера. Заняўшы кругавую абарону, памежнікі і вайскоўцы ўступілі ў бой, пасля чаго баевікі адышлі.
Падчас баявога супрацьстаяння паранены 31 вайсковец, з іх 11 памежнікаў. Памежнік з раненнем сярэдняй цяжкасці і вайсковец з цяжкім раненнем былі эвакуяваныя ваенным верталётам.
Фота — "Голос Украины"