Айцішніка асудзілі да трох гадоў калоніі за відэа расійскай вайсковай тэхнікі
31-гадовага айцішніка Віктара Кулінку асудзілі да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за выкладзенае ў інтэрнэце відэа расійскай вайсковай тэхнікі, якая рухалася ў бок Гомеля, піша @viasna96. Крымінальную справу разглядалі ў Гомельскім абласным судзе.
Кулінка быў затрыманы 30 сакавіка сёлета. На "пакаяльным відэа" ён прызнаваўся, што з акна сваёй кватэры здымаў рух расійскіх вайскоўцаў у Беларусі пасля пачатку вайны супраць Украіны. Айцішніка прызналі вінаватым у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
Беларускія праваабаронцы ў красавіку прызналі Віктара Кулінку палітвязнем.