Авіякампаніі пачалі аблятаць Афганістан

Авіякампаніі пачалі аблятаць Афганістан пасля таго, як краіна трапіла пад кантроль талібаў, паведамляе Reuters.
Паветраную прастору Афганістана перасталі выкарыстоўваць, напрыклад, авіякампаніі United Airlines, British Airways і Virgin Atlantic. Гэта адбылося пасля таго, як талібы захапіла прэзідэнцкі палац у Кабуле.
Свае маршруты ў аблёт Афганістана скіравалі самалёт Air India, які ляцеў з Чыкага ў Нью-Дэлі, і самалёт Terra Avia, які накіроўваўся з Баку ў Нью-Дэлі.
Нацыянальны авіяперавозчык Турцыі Turkish Airlines адмяніў усе рэгулярныя рэйсы ў Афганістан. У Кабул будуць адпраўляцца толькі самалёты для эвакуацыі турэцкіх грамадзян.
Таксама стала вядома, што нямецкі авіяканцэрн Lufthansa і ўсе яго кампаніі прыпыняюць палёты над тэрыторыяй Афганістана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.