Беларускія чыноўнікі пачалі наладжваць стасункі з талібамі
Намеснік кіраўніка МЗС Сяргей Лукашэвіч (злева) / @HafizZiaAhmad
Дэлегацыя беларускіх чыноўнікаў прыбыла ў Кабул для перамоваў з талібамі, піша афганскае выданне Etilaatroz.
Беларусь на сустрэчы прадстаўляе намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч. На сайце беларускага МЗС няма згадак пра гэты візіт. Беларуская дэлегацыя правяла сустрэчу з намеснікам кіраўніка палітычнага офіса "Талібана" Абасам Станікзай.
Таксама ў Кабуле прайшлі сустрэчы паміж прадстаўнікамі міністэрстваў прамысловасці дзвюх краін. У інфармацыйным бюлетэні талібаў мэтай сустрэчы называюць развіццё гандлёва-эканамічных адносін.