Атака пасламі: Лукашэнка загадаў дыпламатам весці інфармацыйную вайну — эфір

Уладзімір Астапенка / Еўрарадыё
31 ліпеня Лукашэнка вучыў працаваць сваіх паслоў. І адразу вызначыў, кім яны для яго з’яўляюцца. Спойлер — не дыпламатамі. Яны мусяць быць агентамі па продажах беларускай прадукцыі і крыху — байцамі інфармацыйна-ідэалагічнага фронта. Наконт першага ён так і сказаў: “Для мяне пасол і пасольства — гэта не пра палітыку. Гэта экспарт прадукцыі і новыя інвестпраекты”. Ну, і наконт другога: “Выкарыстоўвайце кожную магчымасць, каб данесці праўду пра Беларусь да заходніх экспертаў і аналітычных цэнтраў, да СМІ". Зразумела, што нічога пра палітвязняў і рэпрэсіі ад гэтых лукашэнкаўскіх каміваяжораў мы не пачуем.
Якія змены сёння адбываюцца ў МЗС Беларусі і што не так з задачамі, якія ставіць перад пасламі Лукашэнка? Чаго чакаць ад перамоў Мінска з Вашынгтонам і ці апраўданыя спадзяванні Лукашэнкі на паразуменне з Трампам? Ці ёсць праўда ў словах кіраўніка рэжыму пра гатоўнасць “перадаць Захаду некалькі тысяч палітвязняў” і якой стратэгіі беларусам чакаць ад дэмісл на наступныя гады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Уладзімір Астапенка ў 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.