Асуджанаму за Плошчу Аляксандру Атрошчанкаву сёння 30 год

Аляксандр Атрошчанкаў, прэсавы сакратар кандыдата у прэзідэнты Андрэя Саннікава, пакуль знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Паводле яго жонкі, супрацаўнікі КДБ спрабуюць зрабіць так, каб палітзняволеныя, у тым ліку Аляксандр, пачуваліся пакінутымі.
 
“Я так зразумела, галоўнае, што яны робяць — распавядаюць і ўнушаюць, што яны нікому не цікавыя, нікому не патрэбныя, нікому няма да іх справы, ды спрабуюць выклікаць пачуццё вінаватасці”, — распавяла карэспандэнтам “Белсату” Дар'я Корсак.

Жонка палітвязня кажа: Аляксандр Атрошчанкаў не ведаў, што на яго працэс спрабавала трапіць вялікая колькасць салідарных беларусаў.