Associated Press апублікавала фотарэпартаж пра беларускі полк "Пагоня"
Associated Press апублікавала фотарэпартаж пра беларускі полк "Пагоня", які фармуецца для абароны Украіны. Журналісты пабывалі на адной з трэніровак добраахвотнікаў. Сюжэт выйшаў і на Euronews.
АР адзначае, што беларусаў аб'яднала "рашучасць супрацьстаяць Лукашэнку, змагаючыся супраць расійскіх войскаў ва Украіне". Згадваецца, што брат аднаго з добраахвотнікаў быў забіты сілавікамі ў Беларусі.
Найбольш вядомай беларускай вайсковай адзінкай ва Украіне застаецца полк імя Кастуся Каліноўскага (былы батальён). Некаторыя яго падраздзяленні знаходзяцца на фронце, ёсць трое загінулых.
Гэты і наступныя здымкі — apnews.com