Батальён Каліноўскага пашырыўся да палка
Батальён імя Кастуся Каліноўскага аб’яднаўся з батальёнам “Літвін” і батальёнам “Волат”. Цяпер яны полк Каліноўскага.
— Прымаючы пад увагу маштаб задач, якія стаяць перад беларускімі ваярамі, мы пераходзім да наступнага этапу разбудовы нацыянальнай вайсковай адзінкі… Беларускае вызвольнае войска — гэта фактар, які будзе мець уплыў на гістарычныя перамены ў нашай Бацькаўшчыне. Сёння прыйшоў час абвесціць аб стварэнні наступнай вайсковай фармацыі — палку Каліноўскага, — паведамляюць каліноўцы.