Артур Раманчук вырашыў з сённяшняга дня адбываць дзевяць сутак
Пастанову суда Артур Раманчук атрымаў некалькі дзён таму, але паколькі хварэў на грып і мае медыцынскую даведку да суботы, яму дазволена знаходзіцца дома.
Артур Раманчук з 11 лютага пачне адбываць дзевяць сутак, паведамляе Радыё Свабода.
Нагадаем, пляменнік Яраслава Раманчука днямі атрымаў пастанову суда, паводле якой ён павінен адбыць яшчэ 9 сутак. За ўдзел у Плошчы яго асудзілі на 12 сутак, але праз трое сутак выпусцілі з Жодзінскай турмы.
Пастанову суду Артур Раманчук атрымаў некалькі дзён таму, але паколькі хварэў на грып і мае медыцынскую даведку да суботы, яму дазволілі знаходзіцца дома.
Арцём вырашыў ісці адбываць пакаранне сёння, бо пачуўся лепей, а ў панядзелак у яго сканчаюцца канікулы. Ён навучаецца на першым курсе Люблінскага ўнівэрсытэта ў Польшчы.
Учора ж у гродзенскай пракуратуры Арцёма Раманчука дапыталі ў якасці сведкі падзеяў, якія адбываліся ў Мінску 19 снежня.