А. Архіпаў: У Беларусі ёсць перадумовы для адмены смяротнага пакарання
Беларусь можа ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. Аднак калі гэта адбудзецца, пакуль невядома. Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё гаворыць старшыня камісіі па
занакадаўстве і судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў Аляксандр
Архіпаў:
“Перадумовы ёсць, але гэта не значыць, што яно будзе адменена. Смяротнае пакаранне могуць і не адмяніць, у нас можа быць аб’яўлены мараторый на ўжыццё смяротнага пакарання, як і ў многіх іншых краінах”.
Пад перадумовамі дэпутат Архіпаў мае на ўвазе ўнесеныя ў заканадаўства змены, якія, у прыватнасці, увялі альтэрнатыўнае пакаранне смяротнай кары – пажыццёвае зняволенне.
Аднак якjq можа быць рэакцыя грамадства на ўвядзенне мараторыя, цяпер спрагназаваць немагчыма. Аляксандр Архіпаў нагадвае, што калісьці на рэферэндуме беларусы выказаліся за захаванне смяротнага пакарання:
“Нельга сказаць, што сёння ўзялі і адмянілі. А грамадства можа быць супраць гэтага. Мы правялі парламенцкія слуханні па гэтым пытанні. Нельга сказаць, што ўсе “за”, мушу з жалем канстатаваць, што многія былі за тое, каб смяротнае пакаранне захавалася”.
Архіпаў адмаўляе, што адмена смяротнага пакарання ці ўвядзенне мараторыя на яе можа быць зроблена беларускімі ўладамі пад ціскам Еўропы. Нагадаем, Беларусь застаецца апошняй еўрапейскай краінай, дзе захавалася смяротнае пакаранне, таму структуры ЕС рэгулярна заклікаюць афіцыйны Мінск адмовіцца ад яго.
Механізм адмены смяротнага пакарання альбо ўвядзення мараторыя можа быць розны — ад прыняцця адпаведнага закона да падпісання дэкрэта ці ўказа прэзідэнта, адзначае Архіпаў.