Арцём Чалядзінскі стаў галоўным трэнерам ФК "Мінск"
Арцём Чалядзінскі / facebook.com/fcminsk1954/
Арцём Чалядзінскі стаў галоўным трэнерам футбольнага клуба "Мінск". Пагадненне з 46-гадовым беларускім спецыялістам разлічана на адзін год.
Чалядзінскі — былы футбаліст, гуляў у Беларусі, Украіне, Расіі і Казахстане. Трэнерскую кар'еру пачаў у 2018-м, працаваў у трэнерскім штабе мінскага "Дынама", у 2021-2022 гадах быў галоўным трэнерам. У 2023 годзе працаваў у акадэміі мінскага "Дынама".
Арцём Чалядзінскі мае міжнародную ліцэнзію УЕФА катэгорыі PRO.
"Мінск" у мінулым сезоне заняў 9-е месца, з камандай працаваў Сяргей Яромка.