Аляксандра Сасновіч выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Нідэрландах

Аляксандра Сасновіч / AP, ілюстрацыйнае фота
На тэнісным турніры ў галандскім Хертагенбосху беларуска Аляксандра Сасновіч выйшла ў паўфінал адзіночнага разраду.
У чвэрцьфінале яна сустракалася з 15-й ракеткай свету расіянкай Людмілай Самсонавай. Пасля ліку 7:6 (7:4), 3:1 расіянка адмовілася працягваць гульню, што вывела Сасновіч у паўфінал спаборніцтваў.
Наступная саперніца — Кацярына Аляксандрава з РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.