Актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь" змаглі правесці акцыі ў Мінску
Спачатку яны ўсклалі кветкі побач з Чырвоным касцёлам, а затым правялі акцыю побач з касцёлам св. Язэпа.
Актывісты трымалі свечкі і партрэты палітвязняў і маліліся за свабоду краіны і свабоду ўсіх, хто незаконна ўтрымліваецца ў турме пасля падзей 19 снежня.
Раней дзясяткі актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" былі затрыманы ў сувязі з намерам правесці акцыю ў цэнтры Мінска, паведамляе Хартыя-97.



фота: Хартыя-97