Адвакат не можа сустрэцца з палітвязнем Раманам Пратасевічам
Адвакат Інэса Аленская не можа сустрэцца з палітвязнем Раманам Пратасевічам. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", яна чакае, калі з ёй звяжуцца прадстаўнікі Следчага камітэта. У СІЗА № 1, дзе ўтрымліваецца Пратасевіч, адваката не пускаюць.
Напярэдадні праўладныя тг-каналы апублікавалі відэа з Раманам Пратасевічам, на якім ён сцвярджае, што не скардзіцца на здароўе. Шмат хто звярнуў увагу, што ён выглядаў там загрыміраваным.