Адмоўны рост эканомікі: ці сапраўды гэта і планавалі чыноўнікі — эфір

Вольга Лойка

Вольга Лойка / Еўрарадыё

Насуперак прагнозам варожых экспертаў і “збеглых” эканамістаў у беларускай эканоміцы ўсё добра. Як мінімум, у гэтым перакананы міністр эканомікі Юрый Чабатар. Тое, што сама эканоміка з гэтым не зусім згодная, а яе “рост” больш нагадвае “адмоўнае ўсплыванне” расійскай падлодкі, пытанне іншае. Да ўсяго у бойцы за ўраджай пакуль перавага на баку дрэннага надвор’я, а колькі Лукашэнка не крычыць “свідруйце!” — нафты больш у беларускай зямлі не становіцца. Праўда, амерыканскі спявак Дзярула прыехаў у Мінск, з Турчыным і Віктарам Лукашэнка сустрэўся. Хаця, здавалася б, пры чым тут эканоміка…

Чаму беларуская эканоміка не слухаецца міністра эканомікі і што там паміж імі насамрэч адбываецца? Што агульнага ў выніках бітвы за ўраджай і пошукамі нафты ў недрах Беларусі? Якое дачыненне мае прыезд амерыканскага спевака Дзярулы да курса долараў ў беларускіх абменніках і эканомікі ўвогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.