Адміністрацыя Трампа скасавала 5800 кантрактаў USAID

USAID

USAID

Адміністрацыя Трампа скасавала 5800 кантрактаў USAID. Яны датычыліся праграмаў барацьбы з ВІЧ, малярыяй, недаяданнем і поліяміелітам ва ўсім свеце. Пра гэта піша New York Times.

Дырэктар Цэнтра афрыканскіх даследаванняў Кэтрын Кебутунгі адзначае, што праз гэтыя скарачэнні загіне шмат людзей. Але падлічыць іх будзе немагчыма, бо скарочаныя нават праграмы падліку памерлых.

Магчымыя і іншыя наступствы. Праграмы, якія падтрымлівала USAID, дазвалялі стрымліваць хваробы ў межах рэгіёнаў, для якіх яны ўласцівыя. Цяпер жа бар'еры, якія не дазвалялі ім распаўсюджвацца шырэй, будуць знікаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.