Ад “ператрахвання” Легпрама, друкавальнага станка Нацбанка да Трампа — эфір

Вольга Лойка

Вольга Лойка / Еўрарадыё

Рэальныя прыбыткі насельніцтва выраслі на 10% у перыяд са студзеня па жнівень, і Нацбанк, кажуць злыя языкі, запусціў з гэтай нагоды друкавальны станок. Лукашэнка, па сваёй звычцы некага “ператрахіваць”, зладзіў гэты працэс у Легпраме. Не адстаюць ад яго ў гэтым і так званыя сілавікі, якія працягваюць няспынна рэпрэсаваць беларусаў. Нягледзячы на тое, што Лукашэнка старанна імкнецца наладзіць адносіны з Трампам і атрымаць ад яго “вялікую здзелку”…

Што стаіць за ростам рэальных заробкаў і ці сапраўды гэта можа стаць нагодай для Нацбанка запусціць друкавальны станок? Чаму Лукашэнка ізноў незадаволены Легпрамам і што зменіць “перасоўваннне ложкаў”? Што разлічвае атрымаць Лукашэнка ад “вялікай здзелкі” з Трампам і навошта Трампу Лукашэнка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка ў 12:00. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.