З 1 ліпеня ў Беларусі зноў даражэюць цыгарэты
Максімальныя рознічныя кошты на многія віды цыгарэт з 1 ліпеня вырастуць на 200-500 рублёў.
Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах.
Так, цыгарэты Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" другой цэнавай групы Viceroy Silver, Viceroy Blue і Viceroy Red падаражэюць на 300 рублёў да 10 700. На 400 рублёў (да 10 200) вырастуць у кошце Capri Rosso і Capri Azzurro, на 200 (да 10 700) — Pall Mall, Pall Mall Nanokings, Pall Mall Superslims у асартыменце. Такім жа (да 10 700) будзе падаражанне на цыгарэты Monte Сarlo Super Slims Fantasy і Monte Сarlo Super Slims Intrigue.
Цыгарэты трэцяй цэнавай катэгорыі ГТФ "Нёман" з 1 ліпеня стануць даражэй у сярэднім на 500 рублёў. Гэта такія маркі, як Luckies (кошт складзе 14 500 рублёў за пачак), Kent HD і Kent HDs, Kent Nanotek 2.0 (16 000), Vogue (18 000), Winston Super Slims (14 500), Glamour (14 000). На 1050 рублёў (да 12 000) вырасце кошт на Rothmans.
Цыгарэты ТАА "Тытунь-інвест" падаражэюць таксама на 200-500 рублёў. Так, да 10 700 рублёў (плюс 200) вырасце кошт на цыгарэты другой цэнавай катэгорыі Monte Carlo, да 13 500 (плюс 500) — на цыгарэты маркі West. На 500 рублёў стануць даражэйшымі цыгарэты трэцяй цэнавай катэгорыі — Mild Seven, Mevius (да 16 000), Camel і Camel Icon (да 15 500), Winston XSence і Winston (да 14 500). Цана на Winston XStyle складзе 15 500 рублёў.
Дзяржаўнае прадпрыемства "Беларусьгандаль" абвясціла, што цэны на імпартныя цыгарэты ў трэцяй цэнавай групе будуць на ўзроўні 15 500 — 17 000 рублёў. Так, Camel (Filters, Blue і Silver) будзе каштаваць 15 500 рублёў, Kent HDi (Blue і Silver), а таксама Kent iSWITCH — 17 000 (гэта на 500 рублёў даражэй), Lucky Strike Click & Roll — 16 000 (плюс 1000).
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.
Фота — ria.ru