Аб'ёмы паставак нафты ў Беларусь не будуць пераглядацца

Пры гэтым ён адзначыў, што маюцца на ўвазе пастаўкі трубаправодным транспартам. У чацвёртым квартале 2013 года ў Беларусь плануецца паставіць 3,1 млн тон нафты з Расіі.



Аляксандр Новак нагадаў, што ў студзені-верасні Беларусь атрымала каля 16-16,5 млн тон нафты.



Гаворачы пра планы на 2014 год, міністр энергетыкі сказаў, што ўзгадненне графіка паставак нафты з беларускім бокам будзе адбывацца да 15 снежня, інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, месяц таму ў Маскве першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка правёў перамовы ў справе паставак расійскай нафты з віцэ-прэм'ерам Аркадзем Дварковічам. Беларусь разлічвала на тое, што нашы НПЗ атрымаюць сёлета на 4,5 мільёна тон нафты болей, чым “узгодненыя” 18,5 мільёнаў тон.

Фота — ria.ru