Абвінавачанне гне сваю лінію — "змова ў складзе групы асоб"

Нягледзячы на абнародаваныя сёння ў судзе Фрунзенскага раёна матэрыялы і паказанні, дзяржабвінавачанне не адмаўляецца ад абранай лініі. Яна палягае ў тым, што ўсе трое ўдзельнікаў "масавых беспарадкаў" дзейнічалі "ўзгоднена паводле папярэдняй змовы ў складзе групы асоб". Пра тое, што абвінавачанне працягне прытрымлівацца гэтай версіі, паведаміла сёння БЕЛТА дзяржаўны абвінаваўца Таццяна Моладцава.

Між тым, абвінавачаныя адмаўляюць не толькі факт "змовы", але і асабістае знаёмства.