"Абвер": Зачысцім ад фашыстаў не толькі Украіну, але і ўвесь свет (відэа)
Адзін з бліжэйшых памочнікаў камандзіра ўзброеных атрадаў у Славянску Данецкай вобласці, "Стралка", Сяргей Здрылюк выступіў з заявай.
У тэлефоннай гутарцы з карэспандэнтам "Укрінфарма", Здрылюк-Абвер заявіў, што ў бліжэйшыя дні пачне "зачыстку" Украіны ад "нямецка-фашысцкіх захопнікаў". "Стралкоў узяў на сябе камандаванне ў барацьбе з фашызмам на ўсёй тэрыторыі Украіны, і не толькі Украіны, але і ўсяго свету, — гаворыць палявы камандзір. — Асабіста я даў каманду "кашмарыць" усе блокпасты ўкраінскіх войскаў, да таго часу, пакуль яны не збяруць увесь свой асабісты склад і не адправяць іх у месцы пастаяннай дыслакацыі".
Таксама Здрылюк звярнуўся да алігарха Рыната Ахметава і папярэдзіў: "калі ён не прыме бок народу Украіны, то будзе аб'яўлены ворагам".
Нагадаем, пасля абвяшчэння вынікаў так званага рэферэндума ў Данецкай вобласці, Ігар Стралкоў абвясціў сябе камандуючым узброеных сілаў "Данецкай народнай рэспублікі" ды выдаў "загад № 1". Аднак не ўсе лідары сепаратыстаў яго падтрымалі.