Абстрэл Адэсы: 8-месячнае дзіця знайшлі мёртвым у абдымках маці

Наступствы абстрэлу Адэсы / ДСНС Украіны
Колькасць загінулых ад удару па жылым доме ў Адэсе вырасла да 10, піша ВВС са спасылкай на кіраўніка Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алега Кіпера.
Дзясяты загінулы — васьмімесячнае немаўля. У Службе па надзвычайных сітуацыях сказалі, што цела немаўляці было знойдзенае "ў моцных абдымках" маці.
"Мама спрабавала закрыць сабой сваё васьмімесячнае дзіця. Спрабавала выратаваць. Іх знашлі ў моцных абдымках", — расказалі ратаваннікі.
Расійскія вайскоўцы здзейснілі ўдар па Адэсе беспілотнікамі ў суботу раніцай. У выніку гэтага ўдару шматпавярховы жылы дом быў разбураны.
Ахвярамі гэтага ўдару сталі трое дзяцей: у тым ліку дзіця трох гадоў і чатырохмесячнае немаўля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.