ААН: з Украіны выехалі 3,2 мільён чалавек, а 6,5 мільёна — унутраныя бежанцы
Паводле звестак ААН, якія перадае apnews.com, за час вайны з Украіны выехалі 3,2 мільёна чалавек. Яшчэ 6,5 мільёнаў сталі ўнутранымі ўцекачамі: былі вымушаныя пераехаць у межах краіны.
Гэта значыць, каля чвэрці насельніцтва Украіны былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў выніку нападу Расіі.
Таксама паводле ацэнак экспертаў, больш за 12 мільёнаў чалавек застаюцца ў пацярпелых ад вайны раёнах або не могуць пакінуць іх праз высокую рызыку пераезду ці недахопу рэсурсаў або інфармацыі пра бяспечнае месца і жыллё.