9 траўня дзяржаўныя музеі Беларусі можна наведаць бясплатна
Нацыянальны гістарычны музей, ілюстрацыйнае фота / wikipedia.org
9 траўня ўсе дзяржаўныя музеі Беларусі можна будзе наведаць бясплатна. Пра гэта паведамляе Міністэрства культуры.
У гэты дзень пройдзе рэспубліканскае культурна-патрыятычнае мерапрыемства "Ніхто не забыты, нішто не забыта". Менавіта ў рамках яго можна будзе бясплатнае агледзець пастаянныя і часовыя экспазіцыі (выключэнне складуць камерцыйныя выставы), а таксама паслухаць экскурсіі.