500 Дзядоў Марозаў і Снягурак прайшліся па цэнтры Гродна
Шэсце Дзядоў Марозаў у Гродне / PUL4REGION
У Гродне прайшоў марш Дзядоў Марозаў і Снягурак. У шэсці па цэнтры горада прынялі ўдзел каля 500 навагодніх персанажаў.
І не толькі. Далучыліся да калоны і іншыя казачныя персанажы. Прыйшоў на свята і сімвал надыходзячага года — Цмок.
Калона Дзядоў Марозаў і Снягурак прайшла па пешаходнай вуліцы Савецкай. Шэсце завяршылася на галоўнай плошчы Гродна.