28 ліпеня на Алімпіядзе ў Парыжы выступіць адна прадстаўніца Беларусі
Плыўчыха Аліна Змушка / t.me/olympicteamby
28 ліпеня на Алімпіядзе ў Парыжы выступіць адна прадстаўніца Беларусі. Плыўчыха Аліна Змушка стартуе ў кваліфікацыйным заплыве на дыстанцыі ў 100 метраў брасам.
Заплыў беларускі прызначаны апоўдні. Спартоўка будзе выступаць пад нейтральным сцягам.
Для параўнання: сёння ў барацьбу за медалі ўключацца адразу 13 украінскіх спартоўцаў. Ад дзюдо да настольнага тэнісу.