23-гадовая мінчанка "развяла" турэцкага жаніха на 500 долараў
23-гадовая мінчанка "развяла" турэцкага жаніха на 500 долараў. З мужчынай яна пазнаёмілася на адным з сайтаў. Працяглы час яны актыўна перапісваліся. У выніку, грамадзянін Турцыі прапанаваў беларусцы ўзяць з ім шлюб і пераехаць да яго. У канцы студзеня ён прыехаў у Мінск, яны сустрэліся. Турэцкі жаніх вырашыў, што яго нявеста апранутая сціпла, таму купіў у гандлёвым цэнтры "Сталіца" ёй паліто. Таксама мужчына перадаў мінчанцы 100 долараў на асабістыя выдаткі.
Госць з Турцыі хацеў зняць у Мінску кватэру — да таго часу, пакуль яны вырашаць пытанне з выездам. Жанчына прапанавала, што кватэру арэндуе яна і ўзяла ў яго 400 долараў. Пасля гэтага яна знікла.
Замежнік звярнуўся да праваахоўнікаў, жанчыну затрымалі. Высветлілася, што раней яна неаднаразова трапляла за краты, у тым ліку і за аналагічныя злачынствы. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "махлярства". Мінчанцы пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.