21 дэпутат Еўрапарламента патрабуе санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі

21 дэпутат Еўрапарламента выступілі з заявай наконт падзеяў у Беларусі. Пра гэта ў Твітары паведаміў дэпутат Еўрапарламента ад Германіі Сяргей Лагодзінскі.
У заяве адзначае, што беларускі рэжым пераступіў чырвоную лінію, ужываючы гвалт супраць грамадзян, якія патрабуюць свабоды і дэмакратычных пераменаў. Згадваецца арышт тысяч беларусаў, сярод якіх грамадскія актывісты, праваабаронцы, палітычныя праціўнікі ўлады, прадстаўнікі недзяржаўных СМІ.
Дэпутаты прапаноўваюць перагледзець адносіны ЕС з Беларуссю і перанакіраваць фінансаванне на карысць грамадзянскай супольнасці. Таксама падпісанты звароту прапаноўваюць увесці асабістыя санкцыі супраць верхніх і сярэдніх прадстаўнікоў улады, адказных за бясчынствы і злачынствы ў краіне.
1) 21 депутат Европарламента, включая @ViolavonCramon и меня, требуем пересмотра отношений с #Белaрусь перенаправление финансирования в пользу гражданского общества, личные санкции против верхних и средних представителей власти, ответственных за безобразия и преступления в стране pic.twitter.com/1Z5UMbYP9o
— Sergey Lagodinsky (@SLagodinsky) August 11, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.