20-гадовую беларуску асудзілі за спробу прадаць сваё дзіця ў Маскве

Жасміна Александровіч / @moscowcourts / Telegram
Шэсць гадоў калоніі прысудзіў Ізмайлаўскі суд Масквы 20-гадовай грамадзянцы Беларусі Жасміне Александровіч. Яе асудзілі за спробу прадаць сваю нядаўна народжаную дачку.
Інцыдэнт адбыўся ў Маскве 14 лютага 2025 года. Дзяўчына сустрэлася ў кватэры з мужчынам і жанчынай, якім прадала сваю дачку за 200 тысяч расійскіх рублёў (3 тысячы долараў). Таксама яна напісала пісьмовую адмову ад дзіцяці. Але высветлілася, што гэта былі супрацоўнікі паліцыі, якія праводзілі аператыўнае мерапрыемства, паведамляе rtvi.com.
Адразу пасля перадачы дзіцяці і распіскі аб атрыманні грошай дзяўчыну затрымалі.
Перад тым яна размяшчала ў інтэрнэце абвестку аб продажы дачкі: "Забярыце ў мяне дзіця за матэрыяльную ўдзячнасць".
Згодна з расійскім заканадаўствам, дзяўчыне пагражала да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Дзіця перадалі ў спецыялізаваную медустанове. Пракуратура Масквы заявіла, што далейшае "жыццёўладкаванне малой" знаходзіцца пад яе кантролем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.