14 снежня абвесцяць прысуд па "справе Ціханоўскага"
14 снежня ў Гомелі абвесцяць прысуд Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Уладзіміру Цыгановічу і Дзмітрыю Папову.
Суд над імі пачаўся 24 чэрвеня. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме ў Гомельскім СІЗА. Адвакаты ўсіх падсудных далі падпіску аб неразгалошванні, таму невядома, якое пакаранне запрасіў пракурор для кожнага з абвінавачаных.
Палітвязням пагражае ад 12 да 15 гадоў турмы. Як вынікае з іх лістоў, пракуратура просіць вялікія або максімальныя тэрміны.
Усе вязні знаходзяцца за кратамі ўжо каля паўтара года.