12 і 23 гады калоніі: у Беларусі абвясцілі прысуд рэйкавым партызанам

Павел Вабішчэвіч і Андрэй Зіненка

Павел Вабішчэвіч і Андрэй Зіненка / spring96

Двух беларусаў асудзілі да 12 і 23 гадоў калоніі за спробу падрыву чыгункі, паведамляе "Вясна". Іх абвінавацілі ў падрыхтоўцы "дыверсіі пад Стаўбцамі" і ў сувязях з украінскімі спецслужбамі.

Гаворка ідзе пра Паўла Вабішчэвіча і Андрэя Зіненку, якіх беларускі суд прызнаў вінаватымі ў падрыхтоўцы на акта тэрарызму і здрадзе дзяржаве. Суддзя накіраваў іх у калонію ўзмоцненага рэжыму.

Павел — мінчук, нарадзіўся ў 1986 годзе. Да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Сцвярджаецца, што ён устанавіў сувязь з СБУ праз мэсенджер. Спачатку ён нібыта меў задачу фатаграфаваць стратэгічныя аб’екты, пазней узяўся падарваць чыгунку. У фільме беларускай прапаганды распавялі, што Вабішчэвіч трапіў пад увагу сілавікоў, калі даносчык паведаміў пра яго ў чат-бот КДБ. Андрэй Зіненка — былы калега Вабішчэвіча.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.