11 чалавек загінула ў выніку расійскай атакі ў Данецкай вобласці

Пажар у жылым доме / @dsns_telegram
Як мінімум, 11 чалавек загінула і 30 атрымалі раненні (з іх — пяцёра дзяцей) праз удар па горадзе Дабраполле ў Данецкай вобласці, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях.
Пашкоджаны 8 пяціпавярховых дамоў, адміністрацыйны будынак і 30 аўтамабіляў. У дамах узніклі пажары.
Падчас тушэння агню расійскае войска нанесла паўторны ўдар (верагодна, "Шахедам"), пашкодзіўшы пажарную машыну.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.