10 дзён для Пуціна і 15% для Еўрасаюза: ці чакаць перамір’я ва Украіне — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава

Трамп падпісаў угоду з ЕС, паводле якой Еўрасаюз фактычна канчаткова адмаўляецца ад расійскіх нафты і газа і перахдзіць на энерганосьбіты амерыканскія. І практычна адразу заявіў, што скарачае для Пуціна тэрмін, часам якога той мусіць спыніць баявыя дзеянні ва Украіне, з 50 да “10-12 дзён”. У гэты ж час Кіберпартызаны правялі паспяховую аперацыю супраць расійскай авіякампаніі “Аэрафлот”. А часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША пахваліўся, што дыялог з Вашынгтонам у Мінска не спыняецца, але пра абмен пасламі размовы пакуль няма…

Ці стане пагадненне паміж ЗША і ЕС знакам заканчэння напружанасці паміж Вашынгтонам і Брусэлем і хто ад гэтага пагаднення найперш выйграў? Што стаіць за заявамі Трампа пра скарачэнне тэрміну, вызначанага Пуціну для прыняцця рашэння наконт спынення вайны ва Украіне? Чаму адразу пасля слоў беларускага дыпламата пра пазітыўны дыялог з ЗША Лукашэнка заявіў пра візіт да Пуціна? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.