З'явіўся сайт "Застанься Дома": вайскоўцаў з РБ агітуюць не ваяваць ва Украіне

Валанцёры за ноч зрабілі сайт для грамадзянаў Беларусі — "Застанься Дома". На ім выкладзеныя аргументы, чаму беларускім вайскоўцам лепш пайсці пад трыбунал на радзіме, чым падтрымаць расійскую армію ў агрэсіі супраць Украіны.
Беларусаў заклікаюць "зрабіць выбар на карысць міру і сяброўства".
"Ніхто не заслугоўвае смерці ў штучнай вайне палітыкі і амбіцый супраць нявінных людзей, — пішуць стваральнікі сайта. — Украіна будзе абараняць сваю незалежнасць, таму кожны, хто прыйдзе ў наш дом са зброяй, будзе ліквідаваны".
На сайце расказваецца пра вайну ва Украіне: пра страты мірнага ўкраінскага насельніцтва, расійскіх вайскоўцаў, пра разбурэнні ўкраінскіх гарадоў.
Ужо 4 сакавіка сайт перастаў адкрывацца ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.