З'явіўся праект рашэння аб перайменаванні станцыі "Мінская" кіеўскага метро
З'явіўся праект рашэння аб перайменаванні станцыі "Мінская" і яшчэ некалькіх станцый кіеўскага метро. Дакумент унеслі на разгляд у Кіеўскую гарадскую раду. Ён складзены паводле вынікаў анлайн-апатання, паведамляе УНІАН.
"Мінскую" станцыю збіраюцца назваць "Варшаўскай", "Берасцейскую" — "Бучанскай", "Герояў Дняпра" — "Герояў Украіны", "Дружбы народаў" — "Батанічнай", "Плошча Льва Тастога" — "Васіля Стуса". Калі будзе пазглядацца пытанне, пакуль невядома.