З'явілася фота той самай карціны, дзе Лукашэнка і Коля з аўтаматамі
Карціна, пра якую расказваў Аляксандр Лукашэнка / БелТА
У Палацы Незалежнасці выставілі падораную Аляксандру Лукашэнку карціну, пра якую ён распавёў 1 верасня падчас размовы з журналістамі, паведамляе БелТА.
Яе паказалі жыхарам аграгарадка Ціхінічы Рагачоўскага раёна, якія прыбылі на экскурсію ў Палац Незалежнасці.
"Вы фактычна першыя, хто бачыць гэты экспанат. Яе намалявала без якога-небудзь заказу па ўласным загадзе душы дачка аднаго з супрацоўнікаў Службы бяспекі", — перадае словы прэс-сакратара Лукашэнкі Наталля Эйсмант, якая праводзіла экскурсію для ураджэнцаў Гомельскай вобласці. Як распавяла экскурсавод, аўтар карціны малявала яе каля паўгода, а потым падарыла яе Лукашэнку, які даручыў размясціць яе ў Палацы Незалежнасці.
Гэта не першая карціна, у якой героем становіцца Аляксандр Лукашэнка. У 2019 і 2020 гадах Менская студэнтка Надзея Маціеўская, якая піша карціны грудзьмі, намалявала партрэты Лукашэнкі. Карціны да Лукашэнкі не трапілі, іх купілі праз інтэрнэт.