Зяленскі: У нас ёсць і ATACMS, мы гэта будзем выкарыстоўваць
ATACMS / АР
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не пацвердзіў, што УСУ нанеслі ўдар па Бранскай вобласці амерыканскімі дальнабойнымі ракетамі ATACMS. Аднак адзначыў, што краіна мае гэтую зброю — і будзе яе выкарыстоўваць.
"Прабачце, без лішніх дэталяў. Ва Украіны ёсць дальнабойныя магчымасці, ёсць дальнабойныя дроны ўласнай вытворчасці. У нас зараз ёсць "Нептуны", і не адзін, і цяпер у нас ёсць ATACMS. Мы ўсё гэта будзем выкарыстоўваць", — сказаў Зяленскі на прэс-канферэнцыі з дацкай пермьер-міністаркай Даніі Метэ Фрэдэрыксен.
Раней СМІ паведамлялі, што ноччу на 19 лістапада ўкраінскія сілы атакавалі дальнабойнымі ракетамі ATACMS арсенал каля горада Карачаў у Бранскай вобласці. Мяркуецца, гэта першы ўдар пасля таго, як ЗША далі дазвол на атаку расійскай тэрыторыі такой зброяй. Зрэшты, дазвол тычыцца толькі Курскай вобласці.