Зяленскі гатовы пайсці ў адстаўку па заканчэнні вайны

Уладзімір Зяленскі / LRT
Уладзімір Зяленскі гатовы пакінуць сваю пасаду па заканчэнні вайны. "Мая мэта — скончыць вайну, а не працягваць балатавацца на выбарах", — заявіў прэзідэнт Украіны ў інтэрв'ю выданню Axios.
У гутарцы з журналістам выдання Зяленскі паведаміў, што гатовы звярнуцца да Вярхоўнай Рады з просьбай правесці выбары, калі будзе дасягнуты рэжым спынення агню.
Аднак ён падкрэсліў наяўнасць пэўных перашкодаў. Перш за ўсё Зяленскі назваў сітуацыю з бяспекай у шэрагу рэгіёнаў краіны і палажэнні Канстытуцыі Украіны. Асноўны закон краіны наўпрост забараняе правядзенне выбараў у перыяд ваеннага становішча.
Тым не менш прэзідэнт Украіны заявіў, што правесці іх можна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.