ЗША спыняюць абмен разведданымі з Украінай — Financial Times

Сцягі ЗША і Украіны / pixabay.com
Злучаныя Штаты спынілі абмен разведданнымі з Украінай. Пра гэта піша Financial Times са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Гэтае рашэнне можа сур'ёзна ўскладніць здольнасць УСУ атакаваць расійскія войскі. Супраца з амерыканскай разведкай дапамагала ўкраінскім вайскоўцам ідэнтыфікаваць і паражаць расійскія ваенныя цэлі.
Адзін з чыноўнікаў, з якім гутарыла Financial Times, падкрэсліў, што са сваімі найбліжэйшымі саюзнікамі, у тым ліку з Вялікабрытаніяй, ЗША па-ранейшаму працягваюць дзяліцца разведданымі наконт Расіі ды Украіны.
Інфармацыю пацвердзіў кіраўнік ЦРУ Джон Рэткліф. Паводле яго, гэта "паўза на ваенным фронце, на фронце разведкі, каб заклікаць усіх да адказу, каб забяспечыць мір ва ўсім свеце".
Спыненне абмену разведданымі адбылося следам за рашэннем адміністрацыі Трампа прыпыніць пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.