Зноў аранжавы ўзровень у Беларусі — прагноз на чацвер

Залева, ілюстрацыйнае фота

Залева, ілюстрацыйнае фота / "Мінск-Навіны"

У чацвер, 10 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, уначы месцамі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Удзень у многіх раёнах прагрымяць навальніцы, пры навальніцах месцамі пройдуць моцныя залевы. Вецер прагназуецца пераменных кірункаў парывісты, удзень пры навальніцах месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.

У Мінску чакаецца навальніца.

Тэрмометры ўначы пакажуць 13-19 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад +16 па паўночным захадзе да +34 градусаў па ўсходзе Беларусі.

Дажджы з навальніцамі чакаюцца таксама і 11-12 ліпеня. Кантрасная тэмпература ад 16 да 32 градусаў цяпла ў пятніцу ўдзень яшчэ захаваецца. А вось у суботу прагназуюць ужо больш роўны тэмпературны фон — 19-26 градусаў са знакам "плюс".

Зноў аранжавы ўзровень у Беларусі — прагноз на чацвер
Прагноз надвор'я на 10 ліпеня / Белгідрамет
Зноў аранжавы ўзровень у Беларусі — прагноз на чацвер
Прагноз надвор'я на 10 ліпеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.