Знайшоўся беларускі турыст, які заблукаў у гарах Абхазіі
Ён сам выбраўся з лесу і выйшаў да людзей увечары ў чацвер.
Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на прэс-службу выратавальнікаў Абхазіі.
Аляксандр Болахаў праз чацвёра сутак блуканняў самастойна выйшаў да горада Піцунды. Столькі часу ў яго заняў шлях ад возера Рыца да Чарнаморскага ўзбярэжжа. Па гарах ён прайшоў прыкладна каля 15 кіламетраў.
Нагадаем, што чацвёра сутак зніклага ў гарах турыста шукалі тры пешыя групы выратавальнікаў і адна група на канях.
Фота — randrs.ru