Змена лідара: "МЛ Віцебск" адзінаасобна ўзначаліў чэмпіянат Беларусі па футболе

"МЛ Витебск"

3 траўня адбыліся чатыры матчы сёмага тура чэмпіянату Беларусі па футболе / "МЛ Витебск"

3 траўня працягнуўся сёмы тур у Вышэйшай лізе. У Мінску "Дынама" прымала "Віцебск" і здолела вырваць валявую перамогу — 2:1, хаця пасля першага тайма саступала 0:1.

У Смаргоні мясцовы клуб прайграў жодзінскаму "Тарпеда-БелАЗ" з лікам 0:1 — адзіны гол быў забіты з пенальці.

У Віцебску "МЛ Віцебск" перамог "Нёман" з лікам 1:0. Для гродзенскага клуба гэта другое паражэнне запар. А дэбютант Вышэйшай лігі паспяхова вытрымаў чарговае выпрабаванне супраць аднаго з грандаў беларускага футболу і застаецца без паражэнняў з пачатку сезона.

Завяршыўся другі дзень тура матчам у Брэсце, дзе мясцовае "Дынама" перамагло лідара чэмпіянату "Славію" з лікам 3:1.

Пасля гэтага паражэння мазырская каманда апусцілася на другое месца, а адзінаасобным лідарам стаў дэбютант Вышэйшай лігі — "МЛ Віцебск".

4 траўня сёмы тур завершыцца двума матчамі:

"Гомель" — "Іслач"

"Слуцк" — "Мінск"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.