Злодзей скраў у мінчанкі плюшавага мядзведзіка
Цацка-мядзведзь / minsk.mvd.gov.by
У Ленінскае РУУС Мінска звярнулася жанчына з заявай пра крадзеж.
Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, з кватэры мінчанкі зніклі тэлевізар, дзіцячы манеж і мяккая цацка — мядзведзік. Сума скрадзенага склала 1500 рублёў.
Па падазрэнні ў крадзяжы міліцыянты затрымалі 31-гадовага мінчука. Ён быў знаёмы з пацярпелай і перыядычна прыходзіў да яе ў госці. Падчас такіх візітаў мужчына і скраў рэчы. Тэхніку і мяккую цацку ён паспеў прадаць.
Паведамляецца, што мужчына нідзе не працуе, раней яго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы. На яго пачалі крымінальную справу за крадзеж.