"Жанчыны забіваюць, як правіла, з аднаго ўдару". Cледчы — пра сваю працу

Уладзімір Навікевіч. Фота: Следчы камітэт
Уладзімір Навікевіч. Фота: Следчы камітэт

Следчы камітэт апублікаваў інтэрв'ю з палкоўнікам Уладзімірам Навікевічам — следчым па асабліва важных справах, які спецыялізуецца на забойствах. Ён шчыра кажа пра сваю працу і пра злачынцаў.

Некалькі цікавых цытат:

"І тады [у канцы 1990-х], і сёння большасць забойстваў здзяйсняецца на бытавой глебе. Пагаршэнне фінансавага стану прыводзіць да таго, што людзі незадаволеныя жыццём, моцна падвышаецца градус агрэсіі. Усе нашыя дзеянні прадыктаваныя неабходнасцю задавальняць патрэбы".

"Часам паказной важнасцю спрабуюць схаваць страх. Важна "адгадаць" чалавека. Калі ты яго "адгадаў" — кантакт знойдзецца".

"Женщины убивают, как правило, с одного удара". Cледователь — о своей работе

Жанчыны забіваюць, як правіла, з аднаго ўдару. Адным ударам, і адразу ў сэрца. Мужчына можа і пяць удараў нанесці, і чалавек можа выжыць. А жанчына, як правіла, спраўляецца адным ударам.

Уладзімір Навікевіч, следчы па асабліва важных справах СК РБ

"Ці існуе інтуіцыя следчага? Інтуіцыя — як вынік досведу, так. На першапачатковым этапе расследавання ты нібы стаіш на ўскрайку леса, і на ім пачынаецца тысяча сцяжынак. Мастацтва следчага заключаецца ў тым, каб знайсці патрэбную.

"Для следчага найважнейшая якасць — цікаўнасць. Ты спрабуеш разабрацца, табе цікава, што адбылося, чаму адбылося. Дапытлівасць прымушае следчага прафесійна расці, гэтая якасць і павінна быць трохі дзіцячай".

"З гадамі ўва мне нічога не змянілася, але не таму што я быў гатовы да такога першапачаткова. Трэба ўмець адыходзіць ад працы, знаходзіць адтуліну. І дакладна не ў алкаголі — гэта губіць людзей. Некаторыя ўбіраюць негатыўныя эмоцыі, потым спрабуюць сысці ад іх пры дапамозе алкаголю, але гэта не выйсце".