“Збройны барон-2”: як рэжым Лукашэнкі ўзбройвае расійскіх акупантаў — эфір

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё
У траўні 2024 года каманда BELPOL апублікавала вялікае расследаванне пра тое, як і ў якіх маштабах рэжым Лукашэнкі дапамагае ўзбройваць расійскае акупацыйнае войска і такім чынам саўдзельнічае ў агрэсіі Расіі ва Украіне. Але з таго часу праца беларускіх прадпрыемстваў на расійскі ваенна-прамысловы комплекс толькі павялічылася.
Якія беларускія прадпрыемствы задзейнічаныя ў працы на расійскі ВПК і якую зброю яны вырабляюць? У якіх аб’ёмах вырабляецца гэтая зброя і якія планы на 2025 год у гэтым кірунку? Якія краіны саўдзельнічаюць у гэтым вытворчым працэсе і што ў такой сітуацыі могуць зрабіць дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.