Зборная Швецыі выйшла ў фінал хакейнага чэмпіянату свету (відэа)
У суботу ў паўфінальным матчы ў Стакгольме шведы выйгралі ў фінаў — 3:0 (1:0, 1:0, 1:0).
Дзве шайбы і абедзве ў большасці закінуў Луі Эрыксан (на 11-й і 37-й хвілінах). Трэцяя на рахунку Хенрыка Седзіна, ён яе закінуў на апошніх секундах у пустую браму.
Нагадаем, сёння пройдзе другі паўфінал, у ім згуляюць зборныя Швейцарыі і ЗША. Пачатак а 20-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2".
Фіны ў нядзелю згуляюць у матчы за бронзавыя медалі.
Фота — iihf.com