Зборная Грузіі — на чэмпіянаце Еўропы, а ў зборнай Беларусі нічыя на Мальце
Мальта — Беларусь / t.me/abffby/
Футбольная зборная Беларусі згуляла ўнічыю ў гасцях з Мальтай — 0:0. Гэта быў таварыскі матч. Беларусь на 95-м месцы ў рэйтынгу FIFA, сапернікі — на 172-м.
На мінулым тыдні беларуская зборная ў Турцыі прайграла ў таварыскім матчы Чарнагорыі — 0:2.
Сенсацыяй дня стаў першы выхад зборнай Грузіі ў фінальны турнір чэмпіянату Еўропы. У стыкавым матчы па пенальці была абыграная Грэцыя.
Беларускія футбалісты былі ў жалобных павязках у памяць пра ахвяр тэракту ў РФ / t.me/abffby/