Зборная Беларусі па пляжным футболе з'ехала ў Іран
Зборная Беларусі па пляжным футболе / vk.com
Зборная Беларусі па пляжным футболе з'ехала ў Іран. У гэтай краіне яна вырашыла правесці зборы ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету. Зборная спыніцца ў горадзе Бенедэр-Абас. Яна правядзе тры таварыскія гульні з нацыянальнай зборнай Ірана.
Галоўны трэнер Ніколас Альварада выклікаў на зборы траіх брамнікаў і 11 палявых гульцоў.
Чэмпіянат свету пройдзе ў лютым у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. У групавым раўндзе беларусы сустрэнуцца са зборнымі Сенегала, Японіі і Калумбіі.