Заўтра былі выбары. Падсумоўваем вынікі пяцігодкі з Аляксандрам Кныровічам

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Увечары 9 жніўня 2020 года канваірам у СІЗА №1 выдалі зброю. Міліцыянты ў калідорах абмяркоўвалі, што людзі неўзабаве прыйдуць вызваляць зняволеных апанентаў Лукашэнкі.
Але прыкладна а 1-й ночы ім сказалі здаць пісталеты. Усё супакоілася.
Пра гэта, а таксама пра перадумовы, дасягненні і памылкі 9 жніўня 2020 года і пра тое, дзе мы знаходзімся цяпер, размаўляем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Абмяркуем таксама 15 тысяч еўра, якія Лукашэнка загадаў выдаць Ціханоўскай, і ці сапраўды цяперашняя беларуская апазіцыя — "газпрамаўская", як кажуць некаторыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.